Суса́к парасоністы (Butomus umbellatus) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—150 см, з доўгім паўзучым карэнішчам і бязлістай кветаноснай стрэлкай. Лісце каля асновы сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, з гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце лінейна-трохраннае, верхняе — пляскатае. У глыбокай вадзе і на хуткай плыні лісце часам тонкае, стужкападобнае. Кветкі двухполыя, бела-ружовага колеру, з пяццю пялёсткамі, на доўгіх кветаножках, у парасонападобным суквецці на верхавінцы кветаноснай стрэлкі. Плод — шматлістоўка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Заносны від у Паўночнай Амерыцы. Расце ў вадзе, па забалочаных берагах вадаёмаў, на нізінных балотах. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, мезафіт і эўтроф. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Гаспадарчае значэнне Карэнішчы расліны багатыя на крухмал і ядомыя. Корм для вадаплаўных птушак, андатры, бабра, вадзяной палёўкі. Выкарыстоўваецца сусак парасоністы і ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сусаковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе