Генрых фон Туна, Генрых Барт (; ? — , ) — трэці вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1208—1209 гадах.
Біяграфія
Паходзіў з Цюрынгіі, дзе яго сям’і належаў тытул ландграфаў. Меў шлюб, аднак пасля смерці жонкі. якая не пакінула нашчадкаў, адправіўся ў паломніцтва ў Святую Зямлю. Тут ён уступіў у склад Тэўтонскага ордэна і ўжо пасля каротка часу быў абраны вялікім магістрам. Працягваў палітыку свайго папярэдніка, накіраваную на станаўленне незалежнасці ордэна.
Памёр у горадзе Акра, верагодна тут і пахаваны.
Катэгорыя:Вялікія магістры тэўтонскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цюрынгіі