Мікалай Леанідавіч Гено́ў (1930—2002) — беларускі трэнер, заснавальнік наваполацкай школы водналыжнага спорту.

Біяграфія Нарадзіўся 30 студзеня 1930 года ў Полацку.

У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Бугульмінскім раёне Татарскай АССР, працаваў у калгасе.

У 1944 годзе вярнуўся ў Полацк, паступіў вучнем у радыёмайстэрню. У 1951 годзе прызваны ў рады Савецкай Арміі, служыў на Паўночным ваенным флоце. З 1959 года працаваў ва Упраўленні механізацыі № 141 Наваполацка кранаўшчыком, быў задзейнічаны на будаўніцтве аб’ектаў Полацка і Наваполацка.

Адзін з арганізатараў фізкультурнага руху ў Наваполацку. Заснаваў водналыжную школу імя Ю. А. Гагарына (19 мая 1968 года быў прыняты статут клуба Наваполацкіх водналыжнікаў). Першы з наваполацкіх трэнераў атрымаў званне «Заслужаны трэнер БССР» (1980).

22 лютага 2002 годзе загінуў у аўтамабільнай аварыі.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1967) — за вялікі ўклад у будаўніцтва Наваполацка Заслужаны трэнер БССР (1980) Знак «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2000) Медаль «За заслугі» (2003) Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка (2003)

Памяць У 2003 годзе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прысвоіла СДЮШАР па водналыжным спорце Наваполацка імя М. Л. Гено́ва. Пачынаючы з 2003 года ў Наваполацку праходзіць міжнародны турнір памяці М. Л. Генава з удзелам спартсменаў з розных краін свету.

У памяць аб М. Л. Гено́ве ў 2004 годзе адкрыта мемарыяльная дошкаГенаў Мікалай Леанідавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць.

Імя М. Л. Гено́ва носіць адна з вуліц Наваполацка.

Літаратура Быньков, А. Парящие над водой / А. Быньков // Витебские вести. — 2015. — 10 сент. — С. 15. В память о Николае Генове // Информ Плюс (Полоцк). — 2011. — 29 сент. — С. 5. Генов Николай Леонидович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. — Новополоцк : ПГУ, 2015. — С. 6. Малашеня, Л. С именем Николая Генова / Л. Малашеня // Витебские вести. — 2015. — 14 февр. — С. 11. Только вперёд! // Новополоцк сегодня. — 2016. — 10 июня. — С. 7. Факеев, В. Он море прописал на суше / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2013. — 15 февр. — С. 2. Факеев, В. Союз всемирный нас отметил / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2013. — 22 февр. — С. 3. Факеев, В. Яркий след на земле и воде / В. Факеев // Новополоцк сегодня. — 2016. — 21 июня. — С. 4.

Спасылкі Генаў Мікалай Леанідавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Дар’я Лабажэвіч Дынастыя Генавых стварыла адну з найлепшых вадналыжных школ у свеце // Звязда Спортивная слава семьи Геновых // Республиканский центр экологии и краеведения

Катэгорыя:Трэнеры СССР Катэгорыя:Трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Наваполацка Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Вадналыжны спорт