Баян Васілевіч Міралюбаў (, ст. Ахтырка, Тамбоўская губерня — ) — беларускі археолаг і краязнавец.

Біяграфія Скончыў гімназію ў Пінску і 3 курсы Варшаўскага ўніверсітэта. У 1939—1940 гадах на прафсаюзнай і савецкай рабоце ў Пінску; з 1949 інспектар па ахове помнікаў культуры. У 1954—1978 у Пінскім краязнаўчым музеі: навуковы супрацоўнік, дырэктар.

Навуковая дзейнасць У 1954—1964 удзельнічаў у археалагічных раскопках могільнікаў, селішчаў, гарадзішчаў на Піншчыне, кіраваў раскопкамі дзяцінца і вакольнага горада Пінска.

Творы Пинск: ист.-экон. очерк. Минск, 1977 (разам з А. П. Дунцом).

Літаратура

Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі