Сетка ўстаноў адукацыі Талачынскага раёна прадстаўлена 29 установамі. З іх шэсць сярэдніх школ, адна базавая школа, чатыры вучэбна-педагагічныя комплексы «дзіцячы сад-базавая школа», 12 дашкольных устаноў, а таксама ўстановы спецыяльнай адукацыі і пазашкольнага навучання і выхавання: Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы Цэнтр дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны Цэнтр.
У раёне дзейнічаюць установы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Наладжана работа па ранняй псіхолага-педагагічнай карэкцыі.
ДУА «Талачынская дзіцячая школа мастацтваў» і ДУА «Коханаўская дзіцячая школа мастацтваў» далучаюць вучняў да выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасціАсвета. Талачынскі раён.
Агульная сярэдняя адукацыя ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Талачына»; ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Талачына»; ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Талачына»; ДУА «Аболецкая дзіцячы сад-базавая школа»; ДУА «Азярэцкая дзіцячы сад-базавая школа»; ДУА «Кастрычніцкая базавая школа»; ДУА «Жукнеўская дзіцячы сад-базавая школа»; ДУА «Забалацкая сярэдняя школа»; ДУА «Коханаўская сярэдняя школа імя І. П. Кожара»; ДУА «Славенская сярэдняя школа імя П. А. Галецкага»; ДУА «Усвіжбукская дзіцячы сад-базавая школа».
Дашкольная адукацыя ДУА «Яслі-сад № 1 г. Талачына»; ДУА «Яслі-сад № 2 г. Талачына»; ДУА «Яслі-сад № 3 г. Талачына»; ДУА «Варанцэвіцкі дзіцячы сад»; ДУА «Гаршчэўшчынскі дзіцячы сад»; ДУА «Дзімітраўскі дзіцячы сад»; ДУА «Коханаўскі яслі-сад № 1»; ДУА «Коханаўскі яслі-сад № 2»; ДУА «Раіцкі дзіцячы сад»; ДУА «Серкавіцкі дзіцячы сад»; ДУА «Славенскі яслі-сад»; ДУА «Слаўнаўскі дзіцячы сад».
Пазашкольная адукацыя ДУДА «Талачынскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі».
Сацыяльна-педагагічныя ўстановы ДУА «Талачынскі сацыяльна-педагагічны Цэнтр».
Спецыяльная адукацыя ДУА «Талачынскі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».
Прафесійна-тэхнічная адукацыя УА «Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці»
Літаратура Лічбы і факты // Наша Талачыншчына. — 2002. — 31 жн. — С. 2. Набыткі і праблемы школьнай рэформы // Сцяг Ільіча (Талачын). — 1999. — 21 жн. — С. 2. Система образования — одна из важнейших составляющих района // Наша Талачыншчына. — 2019. — 29 чэрв. — С. 2. Шафранская, О. Г. Добро пожаловать в страну знаний / О. Г. Шафранская; беседовала Е. Середа // Наша Талачыншчына. — 2017. — 30 жн. — С. 1.
Спасылкі Сайт Талачынскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Талачынскі раён Талачынскі раён