Салянка — адзінка аб’ёму сыпкіх рэчываў (солі, збожжа, попелу) і вадкасцей у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVIII стст.
У інвентарах феадальных уладанняў салянка мелі розныя мясцовыя значэнні, прыраўноўваліся да 18, 36, 40 гарцаў, асьміны, паловы віленскай бочкі. Звычайна салянка прыраўноўвалася да 1/6 віленскай бочкі, якая змяшчала 144 малыя (шынковыя) гарцы па 2,823 л, адсюль салянка адпавядае 67,75 л. Пры першапачатковым значэнні віленскай бочкі, роўнай 4 кракаўскім карцам (482,42 л), салянка апавядае 80,40 л.
Літаратура Baraniecki, M. A. O miarach prawnych i zwyczajowych w Polsce / M. A. Baraniecki // Wszechświat. — 1883. — T. 2. — № 44. — S. 694—697; № 45. — S. 717—719. Falniowska-Gradowska, A. Miary zbożowe w województwie krakowskim w XVIII wieku / Alicja Falniowska-Gradowska // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. — 1965. T. 13. — № 4. — S. 663—688. Анішчанка, Я. Салянка / Яўген Анішчанка // — С. 215. Горбачевский, Н. И. Словарь древнего актового языка Северо-Западного Края и Царства Польского. — Вильна: Типография А. И. Зака, 1874.
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння аб’ёму Катэгорыя:Беларуская сістэма мер