«Маладзе́чна-93» — першы фестываль беларускай песні і паэзіі, які адбыўся ў горадзе Маладзечна ў 1993 годзе. Гэта першы з часу аб’яўлення незалежнасці фестываль, на якім усе песні выконваліся на беларускай мовеБрашура «Маладзечна-94». Маладзечна, друкарня «Перамога», рэдакцыя «Маладзечанскай газеты». На фестывальных канцэртах прагучалі творы Яўгена Глебава, Юрыя Семянякі, Ігара Лучанка, Эдуарда Ханка, Васіля Раінчыка, Уладзіміра Мулавіна, Уладзіміра Будніка, Валерыя Іванова, Эдуарда Зарыцкага, Леаніда Захлеўнага, Змітра Яўтуховіча, Алега Елісеенкава, Ігара Палібоды і іншых.
Арганізацыя Ідэю арганізацыі фестывалю выказалі тагачасны мэр Маладзечна, народны дэпутат Рэспублікі Беларусь Генадзь Карпенка і мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Фінберг.
Генадзь Карпенка так выказаўся пра фестываль: «Мы імкнемся паказаць, што не ўсё ў нашым жыцці дрэнна. І нельга губляць веру ў лепшае: нацыянальную ідэю трэба даводзіць да людзей праз мастацтва. Не — нашаму бяспамяцтву, нашай непавазе да нацыянальнай годнасці».
Конкурс маладых выканаўцаў У рамках фестывалю адбыўся конкурс маладых выканаўцаў. Узнагародай для ўладальніцы гран-пры быў аўтамабіль ВАЗ дзявятай мадэлі.
Гран-пры прысудзілі салістцы Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Алене Саўленайтэ. Яе імя было выгравіявана на пялёстках Папараць-кветкі, эмблемы і пераходнага прыза фестывалю.
I прэмію атрымала Анжаліка Ют, II прэмія была прысуджана Марыі Зімінай і Юліі Урманавай, III прэмію атрымалі Алена Дзіва, Андрэй Дэбыш і Алена Ларушына, дыпламантамі сталі Іна Галімава, Аляксандра Пятрова і Ягор Чуб.
Катэгорыя:Культура Маладзечна Катэгорыя:Музычныя фестывалі Беларусі Катэгорыя:1993 год у Беларусі Катэгорыя:1993 год у музыцы