Міхаіл Ціханавіч Кузняцоў (, в. Вялікае Грыдзіна, Маскоўская вобласць — ) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія У Вялікую Айчынную вайну на фронце з лютага 1944 года. 23 чэрвеня 1944 года стралковы ўзвод пад камандаваннем М. Ц. Кузняцова прарваў абарону праціўніка каля в. Дуброва і ў рукапашным баі выбіў яго з траншэі. 25 чэрвеня 1944 года М. Ц. Кузняцоў пераправіўся праз Заходнюю Дзвіну, знішчыў варожую куляметную кропку і аўтаматным агнём прыкрываў пераправу ўзвода. Загінуў у баі за расшырэнне плацдарма.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22 ліпеня 1944 года.
Пахаваны ў Брацкай магіле вёскі Дуброва.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны