Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Галыні, Бешанковіцкі раён, Віцебскай вобласці.

Апісанне Помнік — скульптура воіна з аўтаматам ва ўзнятай правай руцэ. Вышыня помніка — 4 м, пастамента — 3,7 м. Перад пастаментам 5 надмагільнх пліт з мемарыяльнымі дошкамі на якіх змешчаны імёны загінуўшых. Агароджа — жалезная, 10х15 м. Пахавана 79 воінаў Савецкай арміі і партызан.

Помнік устаноўлены ў 1969 годзеБрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, в. Галыні.

Вядомыя людзі, пахаваныя тут Аляксандр Піліпавіч Возлікаў, Герой Савецкага Саюза Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў, Герой Савецкага Саюза Сцяпан Іларыёнавіч Іларыёнаў, Герой Савецкага Саюза Армаіс Асатуравіч Саркісаў, Герой Савецкага Саюза

Літаратура Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 126.

Катэгорыя:Брацкія магілы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Галыні (Бешанковіцкі сельсавет)