Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Бешанковічах, Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Інтэрнацыянальная ў скверы каля школы. У брацкай магіле пахавана 187 чалавек.

Помнік Скульптура двух воінаў. У аднаго з воінаў сцяг у левай руцэ, аўтамат прыжаты да грудзі. Другі воін стаіць на калене з вянком у правай руцэ. Вышыня скульптуры 2,5 м, пастамента з цэглы — 3 м. На пастаменце мармуровая дошка з надпісам «Вечная слава и память сынам Родины». У аснове — 5 дошак з прозвішчамі загінуўшых.

Жалезная агароджа, памерам — 20х20 м. Матэр’ял — жалезабетон, вышыня — 6 м.

Помнік устаноўлены ў 1956 годзеБрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы.

Вядомыя людзі, пахаваныя тут Мікалай Пятровіч Лугоўскі, Герой Савецкага Саюза Рыгор Іванавіч Спольнік, Герой Савецкага Саюза Георгій Філімонавіч Хараборкін, Герой Савецкага Саюза Майсей Фраймавіч Шварцман, Герой Савецкага Саюза

Літаратура Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 120.

Катэгорыя:Брацкія магілы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Культавыя збудаванні Бешанковічаў Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе