Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Астроўна, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне аграгарадка, каля шашы на Віцебск.

Гісторыя Пахаваны 177 воінаў 54-га гвардзейскага стралковага палка 19-й гвардзейскай стралковай дывізіі 39-й арміі Беларускага фронту, якія загінулі пры вызваленні аграгарадку ад нямецкіх войск у 1944 годзе.

Помнік Помнік — скульптура воіна з аўтаматам у руках. Вышыня — 2,5 м. Пастамент жалезабетонны, вышынёй 2,2 м. Аснова 2,5×1,0 м. На пастаменце размешчаны пліты з прозвішчамі загінуўшых воінаў. Пахавана 511 чалавек, якія загінулі пры вызваленні Бешанковіцкага раёна, у тым ліку в. Астроўна.

Помнік устаноўлены ў 1969 годзеБрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, в. Астроўна.

Літаратура Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 124.

Катэгорыя:Брацкія магілы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Астроўна (Бешанковіцкі раён)