Ві́ктар Мікала́евіч Дашке́віч (3 студзеня 1945, Вяціцераўка, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 31 сакавіка 2020, ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2016).
Біяграфія З 1969 па 1973 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс Веры Рэдліх). З 1973 па 1990 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1990 па 1991 год працаваў дырэктарам Беларускага тэатра «Лялька» (Віцебск). З 1991 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1981 па 1990 год, з 1991 па 2007 год выконваў абавязкі загадчыка трупы тэатра імя Якуба Коласа.
20 сакавіка 2020 года Віктар Дашкевіч і ягоная жонка Святлана, загадчыца тэатральнай трупы, адчулі сябе кепска, паднялася тэмпература. На наступны дзень іх паклалі ў лякарню. У мужчыны, які ўжо меў хранічную абструкцыйную хваробу лёгкіх, пацвердзілі COVID-19. Тыдзень ён быў у рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У ноч на 31 сакавіка памёр. Віктар Дашкевіч стаў першай ахвярай каранавіруса ў Беларусі ў часе пандэміі COVID-19 2019—2020 гадоў . Пахаваны на праваслаўных Георгіеўскіх могілках каля вёскі Койтава.
Узнагароды За вялікі ўклад у эстэтычнае і духоўнае выхаванне гледачоў, актыўную асветніцкую дзейнасць на творчых сустрэчах з гледачом, радыё і тэлебачанні Віктар Дашкевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1996), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003), медалём Францыска Скарыны (2010), дыпломам Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў (2011).
Ролі ў тэатры
Захар («Шагал… Шагал…» паводле п’есы Уладзіміра Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі») Мацей («Несцерка» Віталя Вольскага) Пётр Адамавіч («Пазычанае шчасце» Фёдара Палачаніна) Ураднік («Жарты» паводле п’есы «Прымакі» Янкі Купалы) Чыпалонэ («Прыгоды Чыпаліна» Андрэя Бадуліна, Аляксандра Чутко) Місена («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі) Службовец банка («Смешныя людзі» паводле аднаактовых п’ес Антона Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова») Капітан Вельмідоўгаяпанчоха («Пэпі» — лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн) прафесар Райсер («Доктар філасофіі» Браніслава Нушыча) Севяр’ян («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў Васіля Шукшына («Сцёпкава каханне»)) Старшы Касец («Кот у ботах» пераклад Алеся Замкоўскага паводле Шарля Перо) Палікар («Званы Віцебска» Уладзіміра Караткевіча) Хамутоў («Правінцыйныя анекдоты» Аляксандра Вампілава) Ерамееў («Летась у Чулімску» Аляксандра Вампілава) Арсен («Чужы» Л. Ніканенкі) Добчынскі («Рэвізор» Мікалая Гогаля) Мнішак («Чорная нявеста» Аляксея Дударава) Мюлер («Тузы» Урса Відмера) Скацінін («Недарасць» Дзяніса Фанвізіна) Савецкі следчы («От цо да!» Сакрата Яновіча) Сорын («Чайка» Антона Чэхава) Сцяпан («Памінальная малітва» Рыгора Горына) Знакаміты пісьменнік («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п’есы Уладзіміра Набокава «Падзея») Радзівон Мікалаевіч («Старамодная камедыя» Аляксея Арбузава) Лука Скарына («Кракаўскі студэнт» Георгія Марчука) Пастар («Бацька» Аўгуста Стрындберга) Вучань («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі Святланы Алексіевіч) Мамаеў («Мудрацы…» паводле п’есы Аляксандра Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты») Рэджы («Квартэт» Рональда Харвуда) Сьвятар («Візіт дамы» паводле п’есы Фрыдрыха Дзюрэнмата «Візіт старой дамы») Эдуард («Парадоксы пачуццяў» Сяргея Сергіенкі) Грынь Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча) мітрапаліт Балвановіч («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча) Эскал, князь Вероны («Рамэа і Джульета» Уільяма Шэкспіра) Дзед, Сівы («Песні ваўка» Вячаслава Паніна)
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19