— поўнаметражны анімацыйны фільм рэжысёра Хаяо Міядзакі, зняты на студыі «Гіблі» і выпушчаны ў 2013 годзе.

Фільм заснаваны на падзеях з жыцця японскага авіяканструктара Дзіра Харыкосі, які стаў вынаходнікам вядомых японскіх знішчальнікаў. Акрамя сапраўднага лёсу вынаходніка Харыкосі, яшчэ адной перадумовай для стварэння фільма паслужыла ўласная біяграфія Міядзакі: у некаторых персанажах можна пазнаць яго бацькоў, а адлюстраваны ў фільме свет — гэта свет іх маладосці. Галоўны герой, Дзіра Харыкосі, паказаны летуценнікам, якім з’яўляецца сам Міядзакі: вядома, што да таго, як стаць мульціплікатарам, ён хацеў быць авіяканструктарам. У аснове сюжэта таксама ляжыць апавяданне пісьменніка Тацуа Хоры «Падымаецца вецер».

Упершыню «Падымаецца вецер» быў прадстаўлены ў 2013 годзе на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У той жа самы кінасезон стужка атрымала прэмію кінакрытыкаў Нью-Ёрка і прэмію Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША як найлепшы мультфільм года, трапіла ў асноўныя конкурсныя намінацыі прэмій «Оскар» (2014) і «Залаты глобус» (2014). На прэзентацыі ў Венецыі, Міядзакі аб’явіў аб заканчэнні кар’еры.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы 2013 года Катэгорыя:Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы Катэгорыя:Анімэ Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Фільмы-драмы Японіі Катэгорыя:Фільмы на японскай мове Катэгорыя:Фільмы Хаяо Міядзакі Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дзё Хісаісі Катэгорыя:Фільмы пра Японію Катэгорыя:Фільмы пра Германію Катэгорыя:Фільмы пра авіяцыю Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг