Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў (нар. , в. Піхалёва, Заволжскі раён, Іванаўская вобласць — , Крупскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1941)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 26 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 13 сентября (№ 39 (154)). — С. 1..

Біяграфія Кандыдат у члены КПСС. У Чыр­вонай Арміі з 1938 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 года. Камандзір бронемашыны сяржант Я. Д. Бяляеў асабліва вызначыўся ў абарончых баях у Беларусі. У чэрвені 1941 года ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна з экіпажам машыны падбіў варожы танк і 3 матацыклы. 6 ліпеня 1941 года каля вёсак Гібайлавічы і Сомры Крупскага раёна загінуў у баі.

Пахаваны ў г. Крупкі, на брацкай магіле пастаўлены абеліскІмем Якава Дзмітрыевіча Бяляева названа вуліца ў г. Крупкі.

Памяць Яго імем названа вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны