«Малодшая Эда», «Празаічная Эда», альбо «Эда Сноры» — твор сярэдневяковага ісландскага пісьменніка Сноры Стурлусана, была напісана ў 1222—1225, і задумана як падручнік па скальдычнай паэзіі. Утрымоўвае багаты матэрыял па германа-скандынаўскай міфалогіі.

У 2021 годзе з’явіўся поўны беларускамоўны пераклад зборніка, здзейснены беларускім філолагам Яўгенам Папакулем.

Беларускія пераклады

Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 298 с.

Гл. таксама Старэйшая Эда Скандынаўская міфалогія

Катэгорыя:Германа-скандынаўская міфалогія Катэгорыя:Сярэдневяковая літаратура Катэгорыя:Малодшая Эда