Карл Фрыдрых Міхаэль Бенц (; 25 лістапада 1844, Мюльбург, цяпер прыгарад Карлсруэ — 4 красавіка 1929) — нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў, якому традыцыйна даецца першынства ў стварэнні бензінавага аўтамабіля. Іншыя сучаснікі Бенца, Готліб Даймлер і Вільгельм Майбах, працавалі незалежна ад яго над тымі самымі задачамі, але Бенц першым запатэнтаваў свае вынаходніцтвы, якія былі звязаныя з усімі працэсамі ўнутранага згарання ў рухавіку аўтамабіля. У 1886 годзе Карл Бенц атрымаў патэнт на сваю першую мадэль рухавіка, якую ён зрабіў у 1878 годзе.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Automuseum Dr. Carl Benz, Ladenburg/Germany Bertha Benz Memorial Route
Катэгорыя:Канструктары аўтамабіляў