Першая намінацыя на ўрад стольніка ў Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага адбылася ў сакавіку 1590 года, сярод першых намінацый на гэты павятовы ўрад ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім.
Спіс У дужках прыведзены даты справавання ўрада. Юрый Багданавіч Капашчэўскі (20.03.1590 — да снежня 1624 года); Мікалай Міхайлавіч Анфаровіч (06.02.1625 — да лютага 1633); Ян Янавіч Жыжэмскі (люты 1633 — да канца 1635); Аляксандр Жыжэмскі (пасля 14.02.1635 — да 31.10.1640); Крыштоф Нагорны Мінькоўскі (? — ?)Патрабуе ўдакладнення. У працы А. Каяловіча «Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego…» паведамляецца, што ўрад стольніка ваяводства Менскага меў Крыштаф Мінькоўскі Нагорны, пісар гродскі менскі. Сапраўды існаваў пісар гродскі менскі Крыштоф Мінькоўскі, які атрымаў першым у 1635 годзе ганаровы ўрад мечніка менскага і памёр каля 1640 года, але ўрад стольніка менскага на гэты час займалі прадстаўнікі роду князёў Жыжэмскіх.; Мікалай Казімір Дамброўскі (? — ?); Ян Ярашавіч Жыжэмскі (12.10.1640 — да 11.10.1649); (19.01.1649 — 11.10.1649 — да 20.08.1650); Крыштаф Геранімавіч Касакоўскі (да 1658—да 28.02.1658); Януш Гарабурда (28.02.1658 — ?); Андрэй Касакоўскі (?—1662 — да 1679); (?—10.1666 — ?); Пётр Дэмбоўскі (? — 04.07.1672 — 11.05.1685 — ?); Ежы Рудаміна-Дусяцкі (23.05.1679 — ?); Казімір Караль Уніхоўскі (03.06.1679 — 1681 — 29.03.1682); Мікалай Казімір Касцялкоўскі (03.10.1681 —27.07.1686 — ?); Казімір Хвалібог Васілеўскі (? — ?); Атон Вільгельм Гротуш (? — 28.03.1682 — 29.04.1683 — ?); Ян Выгоўскі (11.15.1690 — ?); Тэадор Антоні Ваньковіч (да 1690 — 15.07.1716); Ян Пётр Вільбутовіч Паплонскі (?— 1711 —?); Дамінік Алойзы Валадковіч (21.11.1716 — 2.8.1731); Лявон Павел Валадковіч (30.11.1731 — да 28.11.1748); Стэфан Быкоўскі (28.11.1748 — да 29.05.1762); Фларыян Станіслаў Быкоўскі (29.05.1762 — да 27.03.1765); Юзаф Валадковіч (27.03.1765 — да 9.05.1772); Ян Юзаф Клакоцкі (09.05.1772—11.07.1772); Марцін Валадковіч (11.07.1772 — 22.03.1779 — да 20.04.1780); Іахім Хмара (12.07.1780 — 09.02.1785 — да 09.05.1789); Крыштаф Ліхадзіеўскі (09.05.1789 — 06.04.1791. — ?).
Літаратура