І́гар Яўге́навіч Карнялю́к (, Брэст, БССР) — савецкі, беларускі і расійскі , і музыкант.
Біяграфія Пасля 8-га класа, у 1977, паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча на тэарэтыка-кампазітырскае аддзяленне. Але ўжо праз год з’ехаў у Ленінград, дзе паступіў у музычнае вучылішча пры Ленінградскай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава, якое скончыў у 1982. У 1987 скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класе кампазіцыі. Як кампазітар Карнялюк фармаваўся на творчасці Queen, «Могучей кучки». З 1985 па 1988 працаваў музычным кіраўніком Ленінградскага тэатра «Буф» і пісаў для яго музыку. У 1985 адбыўся фанаграфічны дэбют кампазітара: фірма «Мелодыя» выпусціла міньён «Мальчик с девочкой дружил» у выкананні А. Асадуліна. У 1988 Карнялюк пачынае сольную кар’еру ў тэлепраграме «Музычны рынг», упершыню выходзіць у фінал конкурсу «Песня году».
Ігар Карнялюк з’яўляецца аўтарам музыкі да фільмаў «Бандыцкі Пецярбург», «Майстар і Маргарыта», «Неба і зямля», «Легенда пра Тампука», «Ідыёт», «Расійскі пераклад», «Тарас Бульба».
Песні Ігар Карнялюк — аўтар больш за 200 папулярных песень.Ігар Карнялюк: Я, как и Бах, мастеровитый человек Як кампазітар і аўтар-выканаўца Ігарь напісаў музыку і выканаў наступныя песні: Билет на балет Будем танцевать Возвращайся Город, котого нет Дожди Дым Клёво Мало-ли… Месяц май Милый Пора домой Ходим по Парижу
Дыскаграфія Дыскі з песнямі Ігара Карнелюка:Диски с песнями И. Корнелюка
1988 — Билет на балет 1990 — Подожди 1994 — Я не могу так жить 1994 — Мои любимые песни 1998 — Привет, а это Корнелюк! 2003 — Саундтрек к сериалу «Бандитский Петербург»
Крыніцы
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Расійскай Федэрацыі