Салава́цкі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Малаяз.
Геаграфія Салавацкі раён мяжуе з Кігінскім, Нурыманаўскім і Дуванскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 2182,22 км². Асноўная частка тэрыторыі размешчана на водападзеле рэк Юрузань і Ай. Па паўднёва-ўсходняй частцы цягнуцца хрыбты заходняга схілу Урала.
Гісторыя Салавацкі раён быў утвораны ў 1935 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 24196 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (66,6 %), далей ідуць татары (22,4 %) і рускія (10 %).
Спасылкі
Старонка на партале Башкартастана
Катэгорыя:Раёны Башкартастана