Альшэ́еўскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Раеўскі.

Геаграфія Альшэеўскі раён мяжуе з Даўлеканаўскім, Аўргазінскім, Стэрлітамацкім, Стэрлібашаўскім, Міякінскім, Біжбуляцкім і Белябееўскім раёнамі. Плошча раёна складае 2411,42 км².

Гісторыя Альшэеўскі раён быў утвораны 31 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 38874 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (39,3 %), далей ідуць татары (32,4 %) і рускія (22,7 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана