Зубава-Паля́нскі раён (, , ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Зубава Паляна.

Геаграфія Зубава-Палянскі раён мяжуе з Цяньгушаўскім, Цемнікаўскім і Тарбееўскім раёнамі, а таксама з Разанскай і Пензенскай абласцямі. Плошча раёна складае 2710,93 км², такім чынам раён з’яўляецца самым вялікім у рэспубліцы.

Гісторыя Зубава-Палянскі раён быў утвораны 16 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК. Пры гэтым першая згадка пра Зубаву Паляну адносіцца да 1679 года. Да 1923 года раён уваходзіў у склад Тамбоўскай губерні.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Мардовіі