«Дню́ка» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёраў Андрэя Куцілы і Аляксандра Налівайкі, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2009 годзе. Сюжэт Звычайная палеская вёска. У малой хаце, аздобленай тканінамі ўласнай працы, сядзяць побач бабуля з дзядком: Антаніна Астапава і дзед Віктар. Ён п’е і пытаецца, навошта чалавек жыве на свеце. Узімку сумна, але калі прыходзіць вясна, прырода адраджаецца, а разам з ёй — людзі ды жывёла. Жыццё працягваецца. Але чаму так цяжка ўздыхае бабуля? Вельмі маляўнічы і натуралістычны вобраз мікракосмасу пары людзей старога веку. Часам смешны, часам журботны… У фільме здымаліся

Здымачная група аўтары сцэнарыя і рэжысёры — Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка аператар, мантаж — Андрэй Куціла гукарэжысёр — Яраслаў Шпак карэкцыя колеру — Дзяніс Волкаў Узнагароды першая ўзнагарода — IV міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Транзіт» (Познань, Польшча, 2011) узнагарода за найлепшы дакументальны фільм — V міжнародны фестываль незалежнага кіно (Львоў, Украіна, 2010) галоўная ўзнагарода «Залаты жабрак» для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу «за спосаб рэпрэзентацыі часам жудаснай рэчаіснасці штодзённага жыцця ў Беларусі і за выдатны выбар герояў і здымкі» — XVI міжнародны фестываль рэгіянальных тэлевізіяў (Кошыцэ, Славакія, 2010)

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Андрэя Куцілы