Павел Аляксеевіч Ротмістраў (, в. Скаварова , Цвярская вобласць, Расія — , Масква, Расія) — галоўны маршал бранятанкавых войск (1944Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении генерал-полковнику бронетанковых войск Ротмистрову П. А. военного звания маршала бронетанковых войск» от 21 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 29 февраля (№ 12 (272)). — С. 1), Герой Савецкага Саюза (1965). Доктар ваенных навук (1956), прафесар (1958).
Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1919 года, удзельнік грамадзянскай вайны (1918—1920), савецка-фінскай (1939—1940) войнаў. Скончыў Ваеннаю Акадэмію імя Фрунзе ў 1931 годзе, акадэмію Генштаба ў 1953 годзе.
У Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся на Заходнем, Паўночна-Заходнем, Калінінскім, Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах. Пад час Беларускай аперацыі (1944) 5-я танкавая армія на чале з П. А. Ротмістравым удзельнічала ў вызваленні Барысава, Мінска.
Пасля вайны на камандных пасадах у арміі, на выкладчыцкай рабоце.
Аўтар кніг «Час і танкі», «Танкі на вайне».
Памяць У мікрараёне Шабаны (Заводскі раён) яго імем названа вуліца.
Літаратура Ротмістраў Павел Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т. 13. — Мн., 2001. — С. 411—412. Ротмістраў Павел Аляксеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 6. — Кн. 1. — Мн., 2001. — С. 122. Ротмистров Павел Алексеевич // Великая Отечественная война. 1941—1945: Энцикл. — М., 1985. — С. 622.
Ротмистров Павел Алексеевич // Герои Советского Союза: Краткий биогр. слов.: В 2 т. — Т. 2. — М., 1988. — С.374.
Катэгорыя:Дактары ваенных навук Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Цверы Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Маршалы бранятанкавых войскаў Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Крапіўніцкага Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці