Сундуткалі Іскаліеў () — удзельнік Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія На фронце з ліпеня 1942 года. Аўтаматчык стралковай роты радавы Іскаліеў вызначыўся пры вызваленні Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У ноч на 24 чэрвеня 1944 года ў баі каля в. Лудчыцы адзін з першых уварваўся ў траншэі праціўніка. У крытычны момант бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.

Памяць Увекавечаны ў Мемарыяле воінскай славы на Лудчыцкай вышыні. У Заводскім раёне Мінска ў 1976 годзе яго імем названа вуліца.

Літаратура Іскаліеў Сундуткалі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т. 7. — Мн., 1998. — С. 330. Іскаліеў Сундуткалі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 3. — Мн., 1996. — С. 505. Искалиев Сундуткали // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 246. Искалиев Сундуткали // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 180—181.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Воіны, якія закрылі целам амбразуру