Турко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Туркова.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дзісенскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дворышчанскага і Ліпацінскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 3 кастрычніка 1959 года ў складзе Мёрскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцефанполлеўскага сельсавета, у склад Узменскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (Алешчанцы, Барашкі, Бедзенка, Верашчакі, Гагаліншчына, Геленава, Дрыгучы, Заборцы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Масцішча, Навіцкія, Розаны, Скрыдлеўшчына, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шарашонкі і Шуты), адначасова ў склад сельсавета з Мікалаёўскага сельсавета перададзены 30 населеных пунктаў (Беразова, Бушава, Бычыншчына, Бяшэрава, Вульшчына, Гаравыя, Горкі-I, Горкі-II, Грэчана, Дарошкавічы, Дуброва, Зязюліна, Касабукі-I, Касабукі-II, Кульвокі, Ліпанцы, Малашкі, Мыслі, Павянужка, Палужанчыкова, Пякоціна, Рэдзькі, Сільманова, Старынка, Сутокі, Федарцы, Фралова, Хоцькава, Шарагі і Янова)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Узменскага сельсавета вернуты 20 населеных пунктаў (вёскі Алешчанцы, Барашкі, Верашчакі, Геленава, Заборцы, Масцішча, хутары Бедзенка, Гагаліншчына, Дрыгучы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Розаны, Саўчанкі, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шуты, Шэра-Шашкі)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 89 населеных пунктаў. 5 ліпеня 1983 года ў склад сельсавета з Якубаўшчынскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёска Пераслова, хутары Барылава і Юркаўшчына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 5 ліпеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).. 8 красавіка 2004 года ў склад Мікалаёўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бушава, Бычыншчына, Вульшчына, Горкі 1, Горкі 2, Дарожкавічы, Касабукі, Федарцы, Шарагі і Янова)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 20 чэрвеня 2008 года скасаваны хутар ЮркаўшчынаРешение Миорского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 66 Об упразднении сельских населенных пунктов, 16 чэрвеня 2017 года — вёскі Заборцы, Свіршчане, хутары Панізова і ТарандыРешение Миорского районного Совета депутатов от 16 июня 2017 г. № 163 Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 919 чалавек, з іх 97,0 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 711 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзісенскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе