Куко́ль звычайны, куко́ль пасяўны, зязюлін лён (Agrostemma githago) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая мякка апушаная расліна вышынёй 40—70 см. Сцябло прамастойнае, вузлаватае, крыху галінастае. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае, лінейнае або лінейна-ланцэтнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Кветкі буйныя, адзіночныя, цёмна-ружовага колеру, часам белыя. Чашачка трубчастая, з доўгімі зубцамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка яйцападобнай формы, якая раскрываецца 5 створкамі. Насенне буйное, бугрыстае, чорнага колеру.
Расліна ядавітая, мае гліказід гітагін.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўропы і Азіі, у Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс)Taxon: Agrostemma githago L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі, на Канарскіх астравах.
Святлолюбівая расліна, мезатроф. Расце на лугах, аблогах, пашах і агародах, у парках і садах, каля дарог.
Гаспадарчае значэнне Лекавая і дэкаратыўная расліна. Засмечвае пасевы.
Літаратура — С. 100.
Спасылкі Agrostemma githago L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Гваздзіковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе