Аляксандр Сяргеевіч Шчарбакоў (, г. Руза, Маскоўская вобласць — , Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Біяграфія Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, з 1924 года на партыйнай рабоце. У 1938—1945 гадах — першы сакратар Маскоўскага гарадскога і абласнога камітэтаў ВКП(б), сакратар ЦК ВКП(б), начальнік Галоўнага палітычнага упраўлення Чырвонай Арміі. Адзін з арганізатараў і удзельнікаў абароны Масквы (1941). З 1942 года — намеснік наркома абароны СССР, начальнік Саўінфармбюро.

Памёр у ноч з 9 на 10 мая 1945 года ад шырокага інфаркту. Пасля крэмацыі урна з прахам змешчана ў Крамлёўскай сцяне ў Маскве.

Памяць З 1948 года у Мінску вуліца і завулак носяць імя А. Шчарбакова (Партызанскі і Ленінскі раёны).

Літаратура Щербаков Александр Сергеевич // Великая Отечественная война. 1941—1945: Энцикл. — М., 1985. — С. 800. Щербаков Александр Сергеевич // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 697.

Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута чырвонай прафесуры Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС Катэгорыя:Сакратары ЦК КПСС Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 1-га склікання Катэгорыя:Члены Аргбюро ЦК УКП(б) Катэгорыя:Кіраўнікі Масквы