Купе́на духмяная (Polygonatum odoratum) — кветкавая расліна роду сямейства .
Назвы Купена духмяная, саламонава пячатка, зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см, з доўгім і тоўстым вузлаватым карэнішчам. Сцябло голае, граністае, у верхняй частцы сагнутае дугой. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, падоўжана-эліптычнае, зрэдку яйцападобнай формы, з гладкім краем. Кветкі адзіночныя або па 2 (па 3—5, радзей па 2) на кветаносах у пазухах лісця, белыя з зеленаватым адценнем. Пялёсткаў і тычынак — 6. Плод — ягада сінявата-чорнага колеру.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Ксерафіт, мезафіт і мезатроф.
Расце на лугах, узлесках і палянах, у хваёвых, мяшаных, зрэдку — шыракалістых лясах, у хмызняках на берагавых схілах. Цвіце ў маі—чэрвені. Плады паспяваюць у жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны і шэрагу рэгіёнаў РасііPolygonatum odoratum (Mill.) Druce // ИАС «ООПТ России».
Гаспадарчае значэнне Дэкаратыўная і лекавая расліна. У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце і карэнішчы.
Маладыя парасткі і багатыя на крухмал карэнішчы ядомыяКупена аптечная — Polygonatum odoratum // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов.
У прыродзе з’яўляецца кормам плямістым аленям і алтайскім маралам.
Літаратура
Спасылкі
Polygonatum odoratum (Mill.) Druce // ИАС «ООПТ России» Купена аптечная — Polygonatum odoratum // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Спаржавыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны