Пётр Ціханавіч Панамароў (, в. Курдзюм, Саратаўская губерня — , в. Рабавічы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
Біяграфія Працаваў слесарам на Саратаўскім заводзе зубастрагальных станкоў. У Чырвонай Арміі з 1942 года. Наводчык гарматы радавы П. Ц. Панамароў вызначыўся пры вызваленні Прапойскага раёна. 26 кастрычніка 1943 года на працягу дня адбіў 6 контратак праціўніка, знішчыў 2 танкі і 35 салдат праціўніка. Акружаны варожымі аўтаматчыкамі, загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў в. Рабавічы.
Памяць Яго імем названа вуліца ў Першамайскім раёне Мінска (1965).
Літаратура Пономарев Петр Тихонович // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С.491-492. Пономарев Петр Тихонович // Навечно в сердце народном. — Мн., 1984. — С. 419—420. Пономарев Петр Тихонович // Жучкевич В. А. Улицы помнят. — Мн., 1979. — С. 73
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Чырвонаармейцы