Пратэсты ў Трыпалі — шэраг акцый, беспарадкаў і сутыкненняў ў 2011 годзе паміж антыўрадавымі дэманстрантамі і сіламі, вернымі лівійскаму лідару Муамару Кадафі ў сталічным Трыпалі, якія адбыліся ў самым пачатку грамадзянскай вайны ў Лівіі. Тады ў горадзе адбыліся значныя хваляванні, але Трыпалі застаўся пад кантролем урада"Libyan Protesters Battle for Control of Tripoli" . South Wales Echo."Protesters Control Great Part of Tripoli" . afrol News."Terror in Tripoli as Gaddafi Set for Battle" . Al-Ahram..
Храналогія 17 лютага — прыхільнікі лівійскай апазіцыі выйшлі на вуліцы і Зялёную плошчу ў рамках так званага Дня гневу. 20 лютага — на Зялёнай плошчы, калі ўдзельнікі акцыі пратэставалі ля будынку Усеагульнага народнага кангрэса, па людзях быў адкрыты агонь невыдомых снайпераў. 21 лютага — раніцай актывісты акружылі кіраўніка дзяржавы М. Кадафі ў раёне Баб Аль-Азіза і паспрабавалі захапіць таго, але пратэстоўцы папалі пад моцную стрэльбу сілавых структур і аховы, у выніку якой загінула да 80 чалавек. 22 лютага — будынкі дзяржаўнага тэлебачання, міністэрства юстыцыі на плошчы Аль-Шухада і штаб-кватэры Шаабіі падвергнуліся нападу апазіцыі. Адначасова з тым, амерыканскае агенцтва ваенных даследаванняў Stratfor заявіла аб удзеле ўсходнееўрапейскіх наймітаў у падаўленні беспарадкаў, у прыватнасці, гаварылася аб нападах самалётаў і верталётаў ВПС Лівіі на дэманстрантаў, якія пілатавалі грамадзяне Украіны, Сербіі і Румыніі. 25 лютага — Мітыга і будынак міжнароднага аэрапорта Трыпалі захоплены антыўрадавымі сіламі. Разам з тым адбылося паўстанне ў раёне Таджура, аднак праваахоўнікі хутка вярнулі квартал пад свой кантроль, ліквідаваўшы каля 25 апазіцыянераў. Потым сілы ўрада канчаткова падавілі беспарадкі ў Трыпалі, пры гэтым шэраг крамаў і банкаў часова прыпынілі сваю працу. У той жа дзень Кадафі выступіў з публічнай прамовай на Зялёнай плошчы, заявіўшы: «Мы будзем змагацца з імі, і мы будзем іх біць. Спявай, танцуй і рыхтуйся. Калі трэба, мы адкрыем усе арсеналы». 26 лютага — нягледзячы на разгром бунту, яшчэ праходзіла зачыстка вуліц, якой, па сведчаннях відавочцаў, займаліся ўзброеныя сербы і беларусы, што патрулявалі горад на трох джыпах разам з чорнаскрурымі наймітамі.
Гл. таксама Бітва за Трыпалі (2011)
Зноскі
Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Лівіі Катэгорыя:Люты 2011 года Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:2011 год у Лівіі Катэгорыя:Пратэсты 2011 года Катэгорыя:Гісторыя Трыпалі (Лівія)