Ян Янавіч Фогель (, п. Дурэ, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер Латвія) — , Навагрудскі раён, БССР) — удзельнік вызвалення Беларусі, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. Фрунзэ (1933). У Вялікую Айчынную вайну з 1943 года на Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.
Стралковая дывізія на чале з генерал-маёрам Янам Фогелем вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944 года. З 24 чэрвеня да 8 ліпеня 1944 года дывізія пад яго камандаваннем прайшла з баямі ад ракі Друць да Навагрудка, вызваліла 250 населеных пунктаў, захапіла шмат варожай тэхнікі і зброі, узяла ў палон больш за 2800 нямецкіх салдат і афіцэраў, замкнула аблогу групоўкі праціўніка ў бабруйскі «кацёл». Смяротна паранены ў баі, памёр 14 ліпеня 1944 года ад ранення.
Памяць З 1966 года вуліца Першамайскага раёна Мінска носіць яго імя.
Літаратура
Фогель Ян Янович // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 634—635. Фогель Ян Янович // Навечно в сердце народном. — Мн., 1984. — С. 541.
Катэгорыя:Памерлі ад ран Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Чэкісты Катэгорыя:Першаконнікі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Савецкая гвардыя Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні