Галу́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Галубічы, размешчаны за 19 км ад райцэнтра г. Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Падсвільскім, Абрубскім, Псуеўскім сельсаветамі Глыбоцкага раёна, тэрыторыяй Крулеўшчынскага і Тумілавіцкага сельсаветаў Докшыцкага раёна.

Плошча Галубіцкага сельсавета — 16426 га. У склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да Галубіцкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ясевіцкага сельсавета, у адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага пассавета перададзены 20 населеных пунктаў (Алейзберг, Баяры, Вялікія Давыдкі, Гараватка, Гразі, Дабрэзіна, Дубінаўка, Івашова, Крупенскі Мох, Ляпляне, Малыя Давыдкі, Маргі, Міхалі, Перавоз, Перадолы, Праабражэнка, Прапелеўшчына, Пунькі, Філіпоўшчына і Цінаўка)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.Фарміраванне тэрыторыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Глыбоцкага раёна Мой родны край — Глыбоччына. З 25 снежня 1962 года пасля скасавання Пліскага раёна сельсавет увайшоў у склад Глыбоцкага раёна. У 1965 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Амбросавічы, Замошша, раз’езд Замошша, Леднікі, Несцеравічы і Шарагі)Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. 19 мая 1972 года ў склад сельсавета з Падсвільскага пассавета пералічана вёска Вялікія ДавыдкіРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 46 населеных пунктаў. 27 верасня 2007 года ліквідавана вёска Ніўе і хутары Атвалаўшчына, Выгаркі, Забалоцце, Чыстае«Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Глубокского районного Совета депутатов от 27 сентября 2007 г. № 36 .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 952 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,2 % — беларусы, 1,9 % — палякі, 1,4 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 658 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Склад Адвалкі 1 — вёска Адвалкі 2 — вёска Альхімаўшчына — вёска Апанасенкі — вёска Белякі — вёска Быкаўшчына — хутар Вольшчына — вёска Вялікія Давыдкі — вёска Галубічы — аграгарадок Гурбы — вёска Дзедзіна — хутар Жаўнераўшчына — вёска Іванаўшчына — вёска Каралевічы — вёска Крупені — вёска Куксіна — хутар Малінаўка — хутар Промежкі — вёска Пузыры — вёска Селішча — вёска Слабада — вёска Старое Запалоўе — вёска Ураджайная — вёска Шабаны — вёска Шылагор’е — вёска Яловікі — хутар Ясевічы — вёска

Гаспадарка На тэрыторыі Азярэцкага сельсавета знаходзіцца: Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Галубічы»

Транспарт Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляюцца па аўтобусных маршрутах: Глыбокае — Падсвілле праз в. Каралевічы Глыбокае — Падсвілле праз в. Ураджайная

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пліскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе