Іван Васільевіч Панфілаў (, Пятроўск, Саратаўская губерня, Расійская імперыя — , Маскоўская вобласць) — ваенны дзеяч, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1942) Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 12 апреля 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 24 апреля (№ 13 (172)). — С. 1..

Біяграфія Скончыў Кіеўскую ваенную школу (1923). Удзельнік грамадзянскай вайны, барацьбы с басмачамі. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года камандаваў 316-й стралковай дывізіяй, якая з 12 кастрычніка 1941 года ўтрымлівала абарончы рубеж пад Масквой на Валакаламскім напрамку. 16 кастрычніка 1941 года каля раз’езда Дубасекава 28 байцоў дывізіі ў жорсткім баі падбілі 18 варожых танкаў і сарвалі атаку праціўніка. 18 лістапада 1941 года быў смяротна паранены.

Памяць Вуліца Цэнтральнага раёна Мінска носіць яго імя з 1948 года, на доме № 1 мемарыяльная дошка.

Літаратура Панфілаў Іван Васілевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. — Т.8. — Мн., 1975. — С. 85. Панфилов Иван Васильевич // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 303.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Асобы на марках