Хордавыя (Chordata) — тып другаснаротых жывёл, для якіх характэрна наяўнасць унутранага восевага шкілета ў выглядзе хорды, якая ў вышэйшых формаў замяняецца пазваночнікам.

Існаванне гэтага тыпу было абгрунтавана А. А. Кавалеўскім, які выявіў прынцыповае падабенства будовы ды развіцця бесчарапных і абалоннікаў з пазваночнымі жывёламі.

Асаблівасці будовы Для ўсіх хордавых характэрны шэраг агульных рыс, якія адрозніваюць іх ад іншых жывёл: Наяўнасць хорды — унутранага шкілета ў выглядзе храстковападобнага стрыжня, размешчанага ўздоўж спіннога боку цела жывёлы. Хорда — гэта апора, якая забяспечвае падтрыманне формы цела, яна мае эктадэрмальнае паходжанне і ўяўляе сабою пругкі стрыжань, абкружаны абалонкай са злучальнай тканкі. На стадыі зародка яна ёсць ва ўсіх хордавых жывёл. Толькі ў нямногіх хорда захоўваецца і ў дарослым стане. У большасці ж яна па меры росту і развіцця зародка паступова замяшчаецца больш трывалым касцявым пазваночнікам. Менавіта дзякуючы наяўнасці трывалага ўнутранага шкілета памеры і маса цела хордавых самыя вялікія сярод усіх існуючых жывёл. Цэнтральная нервовая сістэма прадстаўлена нервовай трубкай, поласць якой запоўнена спіннамазгавой вадкасцю. У хрыбтовых жывёл яна ўтварае два аддзелы: галаўны і спінны мозг, на стадыі зародка яе пярэдні аддзел расшыраецца і пераўтвараецца ў галаўны мозг. Стрававальная сістэма размяшчаецца пад хордай. Яе пярэдні аддзел — глотка — пранізаны парнымі адтулінамі — жабравымі шчылінамі. У пярвічнаводных хордавых яны захоўваюцца на працягу ўсяго жыцця, а у наземных — толькі на ранніх стадыях развіцця. Крывяносная сістэма замкнутая. Сэрца размяшчаецца на брушным боку цела, пад хордай і стрававальнай трубкай.

Класіфікацыя Падтып Клас Клас Клас Падтып Клас Падтып Надклас Клас Клас Надклас Клас Клас Клас Надклас Клас Клас Клас Клас

Зноскі

Літаратура Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6

Катэгорыя:Тыпы жывёл