Мікалогія (ад  — грыб) — раздзел біялогіі, навука, якая вывучае грыбы. Вывучае марфалагічныя, біялагічныя, фізіялагаічныя, біяхімічныя, экалагічныя асаблівасці грыбоў, іх геаграфію, сістэматыку, філагенію, значэнне ў жыцці чалавека.

Мікалогія можа быць агульнай, воднай, глебавай, фітапаталагічнайй, медыцынскай, ветэрынарнай, тэхнічнай і інш.

Цесна звязана з фітапаталогіяй, ліхеналогіяй, мікрабіялогіяй. Мае важнае значэнне для медыцыны, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічнай, харчовай прамысловасці і інш.

Гісторыя Да сярэдзіны XIX стагоддзя характэрны апісанне і спробы класіфікацыі грыбоў, пераважна макраскапічных (, , Х. Персан, Э. М. Фрыс і інш.). У другой палове XIX стагоддзя, з пачаткам вывучэння патагенных грыбоў, мікалогія вылучылася ў самастойную навуку (А. дэ Бары, М. С. Варонін, , , і інш.). З канца XIX стагоддзя развіваюцца фізіялогія і біяхімія грыбоў, эксперыментальныя метады даследаванняў (, , , , і інш.).

Выбітныя навукоўцы Іаган Готліб Гледзіч

Літаратура