Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў (, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — , Масква, РСФСР) — расійскі вучоны ў галіне батанікі і фізіялогіі раслін, адзін з заснавальнікаў расійскай навуковай школы фізіёлагаў раслін, тэарэтык дарвінізму. Член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1890), Расійскай акадэміі навук (1917).
Біяграфія Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1866). У 1870—1892 гадах у Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. Адначасова з 1877 года прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. У 1911 годзе з групай выкладчыкаў пакінуў яго ў знак пратэсту супраць парушэння ўніверсітэцкай аўтаноміі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па метадах даследавання фізіялогіі раслін, біялагічных асновах аграноміі, гісторыі навукі. Раскрыў заканамернасці фотасінтэзу як працэсу выкарыстання святла для ўтварэння арганічных рэчываў раслін. Папулярызатар дасягненняў у галіне фізіялогіі раслін.
Публіцыст («Жыццё расліны», 1878; «Навука і дэмакратыя», 1920).
Памяць У Мінску яго імем названа вуліца (1940).
Літаратура — С. 115. Великие русские люди : сборник / [составитель В. Володин]. — Москва : Молодая гвардия, 1985. — (Жизнь замечательных людей; вып.6(646)) . — 414, с., л. ил.
Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона Катэгорыя:Сацыялісты Расіі Катэгорыя:Эвалюцыяністы Катэгорыя:Батанікі Расіі