Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага, таксама вядомы як Гарбаты мост і Арачны мост — пешаходны (раней таксама аўтамабільны) пуцеправод у Магілёве. Злучае жылыя раёны Фестывальны і Мір, праходзячы над чыгуначнымі пуцямі лініі Магілёў I — Магілёў II Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Пабудаваны ў 1929 годзе, па ім праходзіла дарога на Мінск. Пасля ўзвядзення ў 1991 годзе новага пуцеправода па вуліцы Якубоўскага страціў сваё значэнне і стаў пешаходным.
Мае 4 пралёты, даўжыня складае 35,4 м, шырыня 14,4 м.
У маі 2019 года пачалася рэканструкцыя пуцеправодаВ МОГИЛЕВЕ НАЧАЛИ РЕМОНТ «ГОРБАТОГО МОСТА» (ВИДЕО). 13 МАЯ 2019 . На ім былі ўстаноўлены металічныя круглыя аркі, бакавыя паверхні якіх аддзеланы пад дрэва са святлодыёдным падсвятленнем, частка арак звязаная паміж сабой металічнымі сувязямі, устаноўлена некалькі гандлёвых павільёнаў, індывідуальныя лаўкі, каляровай пліткай выкладзены пешаходная зона і веласіпедная дарожка, па цэнтральнай восі пуцеправода ў пакрыццё ўбудаваныя свяцільні. Ад моста лесвіца спускаецца да добраўпарадкаванай зялёнай зоны паміж чыгункай і вуліцай Астроўскага.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:1929 год у Магілёве Катэгорыя:Пуцеправоды Магілёва Катэгорыя:вуліца Якубоўскага (Магілёў) Катэгорыя:Пешаходныя масты Беларусі