Музей карабля Ва́за, таксама Музей карабля Ва́са () — музей у сталіцы Швецыі Стакгольме, які змяшчае карабель XVII стагоддзя Ваза. Размешчаны на востраве Юргордэн. Заснаваны 15 чэрвеня 1990 года і ўваходзіць у групу Дзяржаўных марскіх музеяў Швецыі.

Гісторыя У 1625 годзе кароль Швецыі Густаў II Адольф загадаў пабудаваць для свайго флоту новы, моцны карабель, які мусіў стаць яго флагманам. У 1627 годзе будаўніцтва 64-гарматнага карабля Vasa, названага ў гонар каралеўскай дынастыі Ваза, было завершана, а 10 жніўня 1628 года карабель адправіўся ў свой першы рэйс. Але ўжо праз прыкладна 1 000 м ён патануў.

25 жніўня 1956 года шведскі гісторык-аматар Андэрс Франсен адшукаў затанулы карабель у раёне Бекгольмскага докаKTH hyllar Vasas upptäckare . У 1961 годзе Ваза быў падняты з вады і размешчаны ў часова прыстасаваным для гэтага будынку. У 1986 годзе пачалося будаўніцтва сучаснага будынка музея, які быў урачыста адкрыты 15 чэрвеня 1990 года. У 2013 годзе музей быў перабудаваны і пашыраны.

Наведвальнікі Музей карабля Ваза з’яўляецца адным з найбольш папулярных турыстычных атракцыёнаў Швецыі. У 2014 годзе яго наведалі 1 220 000 турыстаў, што ставіць яго на другое месца паводле папулярнасці пасля СкансенаLandets museer lockar fler besökare .

Галерэя

Спасылкі

Афіцыйны сайт Віртуальнае падарожжа па музеі з панарамай у 360°

Катэгорыя:Музеі Стакгольма Катэгорыя:Марскія музеі Катэгорыя:Ваенна-гістарычныя музеі Катэгорыя:Юргордэн