Музей Нобеля (, ) — музей, прысвечаны Нобелеўскай прэміі і яе лаўрэатам, размешчаны ў будынку біржы на плошчы Стурторгет у Старым горадзе Стакгольма. Музей быў адкрыты ў 2001 годзе, з нагоды стагоддзя з часу заснавання прэміі.

Выстаўкі Выстаўкі музея дазваляюць даведацца аб жыцці заснавальніка прэміі — Альфрэда Нобеля, і пра ўсіх яе лаўрэатаў, пачынаючы з Вільгельма Конрада Рэнтгена, які ў 1901] годзе першым атрымаў прэмію па фізіцы. Сярод найбольш вядомых лаўрэатаў можна назваць Мары Кюры (прэмія па фізіцы ў 1903 годзе і па хіміі ў 1911 годзе), Аўн Сан Су Чжы (прэмія міру ў 1991 годзе), Тумаса Транстрэмера (прэмія па літаратуры ў 2011 годзе) і інш.

Бібліятэка Даследніцкая бібліятэка музея Нобеля была заснавана ў 2005 годзе і знаходзіцца ў падвале будынка Біржы. Яна з’яўляецца гуманістычнай спецыялізаванай бібліятэкай, зборы якой у першую чаргу датычацца Альфрэда Нобеля, Нобелеўскай прэміі, яе лаўрэатаў і ўсяго, што з ёй (прэміяй) звязана. Іншымі істотнымі тэмамі, прадстаўленымі ў бібліятэцы, з’яўляюцца музеялогія, гісторыя ідэй і гісторыя навукі. Станам на 2015 год фонды бібліятэкі змяшчаюць каля 5 000 манаграфій, большасць з якіх можна знайсці праз шведскі нацыянальны бібліятэчны каталог LIBRIS. Бібліятэка адкрыта для ўсіх і знаходзіцца па адрэсе Källargränd 4 (побач са Стурторгет).

Нобелеўскі цэнтр Паколькі цяперашняе памяшканне з’яўляецца замалым, Фонд Нобеля плануе ўзвесці Нобелеўскі цэнтр на паўвостраве Бласіехольмен, што ў раёне Нормальм. Новы будынак, у які пераедзе музей, плануецца здаць у эксплуатацыю ў 2018 годзе. У красавіку 2014 года конкурс на ўзвядзенне будынка выйграў брытанскі архітэктар Дэвід Чыперфілд.

Галерэя

Будынак

З калекцый музея

Гл. таксама Б’ёркбарнская сядзіба

Спасылкі

Катэгорыя:Музеі Стакгольма Катэгорыя:Бібліятэкі Швецыі Катэгорыя:Нобелеўская прэмія