«Зніклая паэзія» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм, зняты рэжысёрам Ільёй Бажко на тэлеканале «Белсат» у 2017 годзе.
Сюжэт У 1937 годзе ў Мінску на «законнай» падставе была расстраляна вялікая колькасць прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку паэты. Праз некалькі гадоў іх імёны былі рэабілітаваныя. Аднак, нягледзячы на гэта, большасць з іх дагэтуль знаходзіцца ў забыцці. Праз 80 гадоў пасля трагедыі, маладая сцэнарыстка пачынае па крупінках збіраць партрэты чатырох з гэтых паэтаў… Кім былі гэтыя людзі? Іх асабістыя дзівацтвы. Чым яны натхняліся, аб чым марылі і сумавалі, якім быў іх побыт у 1920—1930-я гады?
Здымачная група аўтары фільма — Ілья Бажко, Марта-Дарыя Клінава рэжысёр — Ілья Бажко аператар — Ілья Бажко мантаж, гук — Ілья Бажко графіка, анімацыя — Ілья Бажко рэдактар сцэнару — Ілья Бажко аўтар ідэі — Марта-Дарыя Клінава сцэнар — Марта-Дарыя Клінава арганізатар — Марта-Дарыя Клінава малюнкі — Маргарыта Макляцова закадравы голас — Паліна Рэспубліка вершы чыталі — Максім Карастылёў, Андрэй Хадановіч кансультанты — Леанід Маракоў, Вольф Рубінчык рэдактары — Яраслаў Каменскі, Януш Гаўрылюк
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Ільі Бажко