Сігулдскі замак, або Новы Сігулдскі замак () — замак у Сігулдзе, Латвія, пабудаваны ў 1878 годзе ў неагатычным стылі князямі Крапоткінымі.
Гісторыя Новы замак быў пабудаваны ў 1878 годзе побач з Сігулдскім сярэдневяковым замкам. У час Першай Сусветнай вайны быў разбураны. З 1922 года замак сталі выкарыстоўваць сябры Латышскага саюза пісьменнікаў, які ўкладваў сродкі ў яго рэстаўрацыю. У час Другой Сусветнай вайны замак становіцца штаб-кватэрай Паўночнай дывізіі нямецкай арміі, а пасля яе — санаторыем для дзяржаўных дзеячаў СССР. З 1993 па 2002 г. у замку размяшчаўся савет горада Сігулда, а з 2003 года — савет Сігулдскага края.
Гл. таксама Сігулдскі сярэдневяковы замак Турайдскі замак
Спасылкі
Катэгорыя:Замкі Латвіі Катэгорыя:Славутасці Сігулды Катэгорыя:Збудаванні Латвіі ў неагатычным стылі Катэгорыя:З’явіліся ў 1878 годзе Катэгорыя:1878 год у Еўропе Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Латвіі