Кальцавая плямістасць півоні. — С. 461 — хвароба півоні, выкліканая вірусам Tobacco rattle virus.
Апісанне
Вельмі пашыраная хвароба, але вялікіх страт не прычыняе. Вірус перадаецца тлямі, пры вегетатыўным размнажэнні, зрэдку з сокам хворых раслін. На лісці паміж жылкамі вузкія светла-зялёныя палосы, якія складаюць узоры ў выглядзе кольцаў і паўкольцаў. Паступова палосы жаўцеюць і некратызуюцца утвараючы выразныя плямы няправільнай формы.
Прафілактыка і меры барацьбы
Вырошчванне раслін на высокім агратэхнічным фоне, прытрымліванне аптымальных тэрмінаў пасадкі, уборкі: знішчэнне насякомых-пераносчыкаў вірусаў; фітасанітарныя прачысткі (да з'яўлення тлей).
Літаратура
Проценко Е. П., Проценко А. Е. Краткий атлас болезней декоративных растений. - М., 1961 Горленко С. В., Панько Н. А.'' Защита луковичных и клубнелуковичных культур от болезней и вредителей. — Мн., 1977.
Катэгорыя:Вірусныя раслінныя патагены і захворванні