Яфім Яўстаф’евіч Сямёнаў (; нар. ) — вучоны, матэматык і педагог, кандыдат педагагічных навук (1976), прафесар (1991).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Малая Лая (Прыгарадны раён, Свярдлоўская вобласць Расіі). У 1958 годзе скончыў Ніжнетагільскі педагагічны інстытут (сучасны Расійскі дзяржаўны прафесійна-педагагічны ўніверсітэт). У 1958—1964 гадах працаваў настаўнікам у пасёлку Старацель і ў Ніжнім Тагіле. У 1958—1980 гадах асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт у Ніжнетагільскім педагагічным інстытуце. У 1959—1962 гадах працаваў дырэктарам базавай школы № 8 ў Ніжнім Тагіле. У 1976 годзе скончыў аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце зместу і метадаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР па спецыяльнасці «Методыка выкладання матэматыкі». З 1980 года Яфім Яўстаф’евіч Сямёнаў у Віцебскім педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава (сучасны Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава), у 1980—1990 гадах на пасадзе дацэнта кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, з 1990 года — прафесара. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1991 годзе.

Навуковая дзейнасць Навуковая дзейнасць Я. Я. Сямёнава звязаная з пытаннямі методыкі і метадалогіі выкладання матэматыкі, дыялагічнага пазнання матэматыкі ў сярэдняй школе. Аўтар навучальных дапаможнікаў для агульнаадукацыйных школ.

Кіраваў падрыхтоўкай кандыдата педагагічных навук, 12 магістраў і 18 пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў ВНУ Беларусі.

Сярод апублікаванага: Понятие об аксиоматическом методе в геометрии и неевклидовых геометриях: пособие для студентов к метод. семинару по теме «Факультативные занятия в средней школе». — Свердловск, 1973. — 73 с. Учимся рассуждать и доказывать : книга для учащихся 6-10 классов средней школы / И. Л. Никольская, Е. Е. Семёнов. — Москва : Просвещение, 1989. — 192 с. Изучаем геометрию: книга для учащихся 7—9-х классов средней школы. — Ташкент: Укитувчи, 1990. — 279 с. За страницами учебника геометрии: пособие для учащихся 7-9 классов общеобразовательных учреждений. — 2-е изд. перераб. — Москва : Просвещение, 1999. — 286 с. Принцип систематизации в преподавании математики // Математика в школе, № 4, 2004. — С. 28—32. Методология диалогического познания математики // Матэматыка: праблемы выкладання, № 4, 2011. — С. 3—12.

Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства асветы РСФСР і Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў асветы вышэйшай школы і навуковых устаноў РСФСР (1979). Дыплом 2-й ступені Усесаюзнага конкурсу на лепшы твор навукова-папулярнай літаратуры (Усесаюзнае таварыства «Веды», Дзяржкамдрук СССР, 1990). Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005). Ганаровая грамата Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2008). Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012). Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2015). Ганаровая грамата Урадавай камісіі па справах суайчыннікаў за мяжой (Расія, 2016).

Літаратура

Спасылкі Семенов Ефим Евстафьевич // Сайт ВДУ імя П. М. Машэрава Вучоныя Беларусі. Сямёнаў, Яфім Яўстаф’евіч (кандыдат педагагічных навук; матэматыка; нар. 1932) Список соотечественников, награждённых в 2016 году Почетной грамотой правительственной комиссии по делам соотечественников за рубежом // Всемирная Россия

Катэгорыя:Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага прафесійна-педагагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў