Леў Аляксандравіч Зянке́віч (; — ) — савецкі вучоны ў галіне акіяналогіі і гідрабіялогіі, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук СССР (1968).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Цароў Цароўскага павета Астраханскай губерні (зараз сяло ў Валгаградскай вобласці Расіі). Вучыўся ў Цвярской, потым у Арэнбургскай гімназіі. Паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, у 1911 годзе быў адлічаны за антыўрадавую дзейнасць і высланы ў Тулу, але скончыў яго экстэрнам у 1912 годзе і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт. Універсітэт скончыў у 1916 годзе і быў пакінуты ў ім на кафедры заалогіі для падрыхтоўкі к прафесарскаму званню. У 1917—1925 гадах асістэнт, з 1925 года — прыват-дацэнт, з 1931 года — загадчык наноў утворанай кафедры заалогіі беспазваночных. У 1935 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара біялагічных навук і атрымаў званне прафесара. Адначасова за працай у Маскоўскім універсітэце, па запрашэнню ўзначальваў кафедру заалогіі беспазваночных Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1936—1947 гадах. З 1946 года з перапынкамі працаваў у Інстытуце акіяналогіі Акадэміі навук СССР, дзе ўзначальваў Лабараторыю бентасу.
Памёр Л. А. Зянкевіч 20 чэрвеня 1970 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па акіяналогіі і гідрабіялогіі. У шэраг навуковых інтарэсаў Л. А. Зянкевіча ўваходзілі пытанні марфалогіі, анатоміі, сістэматыкі і экалогіі водных арганізмаў, бяіцэналогіі і прадукцыйнасці марской фаўны і флоры, яе колькаснага размеркавання і біягеаграфіі, паходжання і старажытнасці глыбакаводнай фаўны, выкарыстання біялагічных і мінеральных рэсурсаў мораў і акіянаў . Шэраг прац прысвечаны развіццю ўяўлення аб біялагічнай структуры акіяна і аб акіянічных біяцэнозах і экасістэмах, прагнозам гаспадарчага выкарыстання і развіцця рыбнага промыслу ў батыяльнай зоне акіяна, марыкультуры і інш.
Прымаў удзел у стварэнні Косінскай біялагічнай станцыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1918—1919 гадах, будаўніцтве першага даследчага судна «Персей», Плывучага марскога інстытута з 1919 года (займаў пасаду намесніка яго дырэктара ў 1921—1932 гадах і загадваў гідрабіялагічнай лабараторыяй). Узначальваў экспедыцыі і прымаў удзел у іх на суднах «Персей», «Малыгін», «Віцязь», «Акадэмік Курчатаў». У 1949—1952 гадах узначальваў Комплексную акіянаграфічную экспедыцыю Інстытута акіяналогіі па даследаванню далёкаўсходніх мораў.
У час працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пад кіраўніцтвам Л. А. Зянкевіча закладзены асновы комплекснага даследавання вадаёмаў на тэрыторыі БССР, падрыхтоўкі навуковых кадраў па гідрабіялогіі ў аспірантуры. У 1946 годзе па яго ініцыятыве была створана Нарачанская біялагічная станцыя.
У 1951—1970 гадах займаў пасаду старшыні Акіянаграфічнай камісіі пры Прэзідыуме Акадэміі навук СССР, у 1954—1970 гадах — прэзідэнт Усесаюзнага акіянаграфічнага таварыства, у 1950—1970 гадах — віцэ-прэзідэнт Маскоўскага таварыства даследчыкаў прыродыЗенкевич Лев Александрович // Сайт біялагічнага факультэта БДУ. З 1957 года займаў пасаду акадэміка-сакратара Аддзялення акіянаграфіі, фізікі атмасферы і геаграфіі Акадэміі навук СССР. У 1960—1970 гадах быў галоўным рэдактарам створанага па яго ініцыятыве часопіса «Акіяналогія». Таксама ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій шэрагу савецкіх і замежных навуковых часопісаў і навуковых выданняў. Займаў ў пасаду галоўнага рэдактара шматтомнага выдання «Жизнь животных» (1968—1971).
Сярод апублікаваных прац: География животных. — М. 1946. (у сааўтарстве) Фауна и биологическая продуктивность моря. Т, 1—2. — М.: Сов. наука, 1947—1951. Моря СССР, их фауна и флора. — М.: Учпедгиз, 1951. Исследования Мирового океана. — М.: Знание, 1961. Биология морей СССР. — М.: Изд-во АН СССР., 1963. Дары моря: 200 рецептов. — М.: Экономика, 1968.
Узнагароды і прэміі 2 ордэны Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» Сталінская прэмія 1951 года Ленінская прэмія 1965 года Прэмія II ступені імя М. В. Ламаносава Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954) Залаты медаль імя Ф. П. Літке Геаграфічнага таварыства СССР (1956) Залаты медаль Альберта I Прынца Манакскага
Членства ў навуковых установах Правадзейны член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў(1947), Правадзейны член Міжнароднай заалагічнай Акадэміі навук Індыі (1960), Ганаровы доктар Марсельскага ўніверсітэта (1960), Член савета Французскага акіянаграфічнага інстытута, Ганаровы член Брытанскай марской біялагічнай асацыяцыі.
Памяць
У гонар вучонага Пошта СССР у 1989 годзе выпусціла маркіраваны мастацкі канверт. Яго імем названы вал у Ціхім акіяне, адкрыты ў 1953 годзе ў час экспедыцыі на навукова-даследчым судне «Віцязь».
Літаратура
Спасылкі Зенкевич Лев Александрович // Сайт біялагічнага факультэта БДУ Зенкевич Лев Александрович (1889—1970) // Інстытут акіяналогіі імя П. П. Шыршова Расійскай акадэміі навук Зенкевич Лев Александрович (1889—1970) // Навукова-даследчы заалагічны музей Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Зенкевич Лев Александрович // Усерасійскі навукова-даследчы інстытут рыбнай гаспадаркі і акіянаграфіі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі гімназій Расійскай імперыі Катэгорыя:Акіянолагі Катэгорыя:Гідрабіёлагі СССР Катэгорыя:Гідрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі біялагічнага факультэта МДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук Катэгорыя:Аўтары заалагічных таксонаў