У сістэму адукацыі Докшыцкага раёна ўваходзяць 37 устаноў рознага тыпу: сярэднія агульнаадукацыйныя школы — 8, базавыя — 1, сацыяльна-педагагічныя комплексы «школа-сад» — 3, дашкольныя ўстановы — 19, а таксама ўстановы спецыяльнай адукацыі і пазашкольнага навучання і выхавання: Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы Цэнтр дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Агульная сярэдняя адукацыя сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы; сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы; Барсукоўская базавая школа; Бягомльская сярэдняя школа; Бярозкаўская дзіцячы сад-базавая школа; Глінская сярэдняя школа; Крулеўшчынская сярэдняя школа; Параф’янаўская сярэдняя школа; Порплішчанская сярэдняя школа; Прудніцкая дзіцячы сад-пачатковая школа; Сітцаўская сярэдняя школа; Тумілавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа.
Дашкольная адукацыя яслі-сад № 1 г. Докшыцы; яслі-сад № 2 г. Докшыцы; яслі-сад № 3 г. Докшыцы; яслі-сад № 4 г. Докшыцы Барсукоўскі яслі-сад; Бягомльскі яслі-сад; Бярозаўскі дзіцячы сад ; Валкалацкі дзіцячы сад; Вітуніцкі дзіцячы сад; Гняздзілаўскі дзіцячы сад; Глінскі яслі-сад; Замастоцкі дзіцячы сад; Крулеўшчынскі яслі-сад № 1; Крулеўшчынскі яслі-сад № 2; Параф’янаўскі яслі-сад № 1; Параф’янаўскі дзіцячы сад № 2; Порплішчанскі яслі-сад; Сітцаўскі яслі-сад; Таргуноўскі дзіцячы сад;
Спецыяльная адукацыя ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Докшыцкага раёна»; ДУСА «Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат».
Пазашкольная адукацыя ДУДА «Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».
Літаратура Докшицам 600 : справочно-информационные материалы / отдел идеологической работы Докшицкого райисполкома; фото С. А. Васько, Ю. А. Шульгат. — Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. — С. 23. Раённая сістэма адукацыі // Докшыцкі край / Ф. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 109—116. Школа — 2001 // Родныя вытокі (Докшыцы). — 2001. — 4 крас. — С. 3.
Спасылкі Аддзел па адукацыі Докшыцкага райвыканкама
Катэгорыя:Докшыцкі раён Докшыцкі раён