4-ы камунальны дом — жылы дом у Віцебску, размешчаны на Узгорскай слабадзе па вул. Суворава, 38.

Пабудаваны ў 1930—1935 гадах па праекце Васіля Вукалава.

Архітэктура

Чатырохпавярховы секцыйны будынак мае складаную канфігурацыю плана, скампанаваны з 4 чатырохкватэрных і 1 двухкватэрнай секцый (у цэнтры). Пластыку сіметрычна вырашанага фасада ўзбагачаюць вертыкальныя вокны лесвічных клетак, глухія агароджы балконаў з вялікім вынасам на 3-м і 4-м паверхах, просты карніз і абрамленні амаль квадратных акон. На 1-м паверсе — магазін.

Будынак адносіцца да тыпу буйных жылых дамоў 1-й палавіны 1930-х гадоў, калі былі характэрны маляўнічыя аб’ёмы, пераходы ад выцягнутых вузкіх карпусоў да больш складаных кампазіцый. 

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1935 год у Віцебску Катэгорыя:Вуліца Суворава (Віцебск) Катэгорыя:Збудаванні Віцебска ў стылі канструктывізм Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Васіля Вукалава