Мы выйдзем шчыльнымі радамі — гімн Беларускай Народнай Рэспублікі, словы Краўцова Макара, музыка Уладзіміра Тэраўскага.

Гісторыя Верш Макара Краўцова «Ваяцкі марш» апублікаваны 30 кастрычніка 1919 года ў газеце «Беларусь», музыку гімна напісаў Уладзімір Тэраўскі. Як гімн Беларускай Народнай Рэспублікі прыняты ў 1920 годзе, калі дзяржава дэ-факта ўжо не існавала, а яе кіраўніцтва знаходзілася ў выгнанні.

У «Беларускім спеўніку» (1921)Ўл. Тэрраўскі Беларускі сьпеўнік з нотамі на 3 галаса паводле народных мэлёдый. — Менск, 1921. — С. 58. Уладзіміра Тэраўскага радок «Штандарт наш бел-чырвона-белы» заменены на «Свабодны сцяг, штандарт чырвоны». Ноты выдання набіраліся раней, яно рыхтавалася ў 1920 годзе секцыяй Беларускай вайсковай камісіі, таму на загад цэнзараў згадку бел-чырвона-белы сцяга друкарня зафарбавала чорным.

Гімнам актыўна карысталіся арганізацыі беларускай дыяспары, якія стаялі на незалежніцкіх пазіцыях.

У 1991 годзе, пасля аднаўлення незалежнасці Беларусі, было прапанавана зрабіць «Ваяцкі марш» дзяржаўным гімнам, разам з аднаўленнем герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга як дзяржаўных сімвалаў. З публічным зваротам наконт гэтага выступілі вядомыя літаратары Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і Рыгор БарадулінСяргей Навумчык. Дзевяноста першы. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013 — с. 414.

Сёння марш мае пэўную папулярнасць у асяродку беларускай дэмакратычнай апазіцыі і рэгулярна называецца сярод альтэрнатыў афіцыйнаму гімну Беларусіhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=60220 http://nashaniva.by/?c=ar&i=107965 .

У 2020 годзе гімн увайшоў у патрыятычны музычны альбом «Годныя песні» Вольнага хору«Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні». 16-11-2020. Актыўна выкарыстоўваецца ў час пратэстаў 2020—2021 гадоў у Беларусі.

Тэкст

Першапачатковы Мы выйдзем шчыльнымі радамі… (запіс кірыліцай) Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса Няхай пачуе й убачыць той, Хто сьмее нам нясьці прымусы І першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней! Ў крывавых муках мы народзім Жыцьцё Рэспублікі сваей! My vyjdziem ščylnymi radami (запіс лацінкай) My vyjdziem ščylnymi radami Na volny rodny svoj prastor. Chaj vola viečna budzie z nami, A hvałtu my damo adpor!

Niachaj žyvie mahutny, śmieły Naš biełaruski volny duch; Štandar naš bieł-čyrvona-bieły, Pakryj saboj narodny ruch!

Na boj! Za ščaście i za volu Narodu słaŭnaha svajho! Braty, ciarpieli my davoli. Na boj! — Usie da adnaho!

Imia i siłu biełarusa Niachaj pačuje j bačyć toj, Chto śmieje nam niaści prymusy I pieršy vykliča na boj.

Braty, da ščaścia my padchodzim: Chaj hrom hrymić jašče macniej! Ǔ kryvavych mukach my narodzim Žyćcio respubliki svajej!

Варыяцыі Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны наш прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор!

Хай аджыве закамянелы Наш беларускі вольны дух; Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрыў сабой народны рух!

На бой! За шчасце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі. На Волю! — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса Няхай пачуе й бачыць той, Хто смее нам нясці прымусы І першы выкліча на бой.

Браты, да шчасця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней! У крывавых муках мы адродзім Жыццё Рэспублікі сваей!

Крыніцы

Спасылкі

Беларуская Салідарнасць. Беларускія гімны

Катэгорыя:Дзяржаўныя гімны Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Беларусі Катэгорыя:Маршы