49-ы батальён дапаможнай паліцыі (вартавы)Сьпіс назоваў батальёнаў () — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.Беларусь пад нямецкай акупацыяй / Юры Туронак.
Набор у батальён У жніўні 1942 года нямецкія паліцыйныя ўлады ў Мінску паралельна з арганізацыяй БСА распачалі арганізацыю беларускага паліцыйнага батальёна, якому далі чарговы нумар чыгуначных батальёнаў 49. У гэты час ужо была зарганізаваная сетка ўладаў БСА, на чале якой, як галоўны камендант, стаяў Ермачэнка. Але немцы не хацелі карыстацца якой-небудзь дапамогай беларусаў-калабарацыяністаў i ўзяліся за арганізацыю батальёна самі. Заданне гэтае яны выканалі проста: нямецкі начальнік на Беларусі даў загад нямецкім акруговым начальнікам паліцыі, каб тыя набралі завялікую ўстаноўленую колькасць маладых беларусаў i пераслалі ix у Астрашыцкі Гарадок, які быў вызначаны месцам фармавання батальёна. Акруговыя начальнікі паліцыі выканалі загад найсумленней: прымусова нахапалі маладых хлопцаў i пад канвоем выслалі ў вызначанае месца.
Такім чынам, у казармы ў Астрашыцкім Гарадку да верасня, паводле ўспамінаў Францішка Кушаля, нагналі 2 000 чалавек. Але там не было ніводнага беларускага камандоўцы. Уся камандная абсада ад камандоўцы батальёну да камандоўцы дружыны складалася з немцаў. Немцы не разумелі нічога па-беларуску, а беларусы нічога па-нямецку. Казармы не былі адпаведна падрыхтаваныя да закватэравання людзей, кухні не ўсе былі здатныя да выкарыстання. Нямецкія афіцэры гутарылі з падначаленымі беларусамі толькі па-нямецку, што не спрыяла ўзаемаразуменню і стварала дадатковыя цяжкасці ў абучэнні. З-за гэтага немцы пачалі збіваць беларускіх жаўнераў, што ў далейшым прывяло да дэзерцірства. Таму паўнавартасна батальён быў зарганізаваны толькі да красавіка 1943 года.
Літаратура Беларусь пад нямецкай акупацыяй / Юры Туронак.
Спасылкі
Беларускія батальёны Schutzmannschaft Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі Пра 49-ы батальён
Катэгорыя:Беларускія фармаванні шуцманшафта Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе Катэгорыя:1942 год у Беларусі