Нігранс (Melanotaenia nigrans) — рыба атрада кефалепадобных.
Апісанне Даўжыня 6–10 см. Цела выцягнутае, сціснутае з бакоў, з серабрыстым адценнем, верхняя яго частка зеленавата-аліўкавая, ніжняя белаватая. На жабернай накрыўцы ў самцоў яркая кармінавая пляма, уздоўж сярэдзіны цела залацістая лінія буйных лускавінак. На верхняй палавіне цела і яго хваставой частцы рады пунсовых кропак.
Пашырэнне Пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах Новай Гвінеі і Аўстраліі.
У Еўропу завезена ў 1920-я гады. Акварыумная рыба.
Асаблівасці біялогіі Чародная рыба.
Гадуюць у прасторных, падоўжанай формы акварыумах з свежай, празрыстай, багатай кіслародам вадой; у ваду дадаюць крыху кухоннай солі.
Літаратура
Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Атэрынападобныя