«Дзікае паляванне» () — расійскі дакументальны фільм, створаны Паўлам Шараметам на тэлеканале ОРТ у 2000 годзе.

Сюжэт Фільм прысвечаны палітычным выкраданням у Беларусі вядомых людзей — журналіста Дзмітрыя Завадскага, палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Фільм глыбокі па змесце, бо сюжэт не толькі кажа пра факты гвалтоўных знікненняў у Беларусі, але падае сігнал аб небяспецы ўсім грамадзянам, якія хочуць дэмакратычных змен. Дзікае паляванне аб’яўлена на сумленных і прынцыповых грамадзян не толькі ў Беларусі, яна і па гэты дзень працягваецца ў краінах на постсавецкай прасторы. Нягледзячы на ўсю гэтую таямнічасць злачынстваў, спыніць дзікае паляванне могуць толькі мужныя і свабодныя людзі, як і адбылося ў рамане выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Галоўны герой гэтага рамана Андрэй Беларэцкі змог не спалохацца містыкі і паказаць вяскоўцам, што любая чартаўшчына ў іх краях здзяйсняецца рэальнымі людзьмі.

Здымачная група аўтар сцэнарыя — Павел Шарамет рэжысёр — Сяргей Галавецкі рэжысёр мантажу — Фёдар Юрасаў аператары — Дзмітрый Завадскі, Сяргей Гельбах, Уладзімір Андронаў, Юрый Апельянц, Віктар Нікіцін карэспандэнты — Дзмітрый Наважылаў, Аляксандр Паноў, Алег Мігуноў рэдактар — Антон Язерскі музычны рэдактар — Анна Пятрова гукарэжысёр — Вольга Клімава мантаж — Аляксей Бадроў, Пётр Чыташвілі, Аляксандр Гуткін мастакі — Аляксандр Гуткін, Ірына Рыбакова

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Расіі